У яго прэс-службе запэўнілі, што яны застануцца даступнымі. Найбольш выгадна будзе набываць галоўнае ўпрыгажэнне зімовых свят у лясгасах і лясніцтвах.
Так, у гандлёвых пунктах лясгасаў навагодняе дрэва вышынёй да 1 метра будзе каштаваць у сярэднім 33 тысячы рублёў, ад 1,01 метра да 2 метраў — 43 тысячы рублёў, ад 2,01 метра да 3 метраў — 63 тысячы, ад 3,01 метра да 4 метраў — 95 тысяч, ад 4,01 метра да 5 метраў — 130-150 тысяч рублёў. У лясніцтвах цэны на жывыя сімвалы Новага года будуць трохі меншымі. Дрэва вышынёй да 1 метра будзе каштаваць 30 тысяч рублёў, ад 1,01 метра да 2 метраў — 40 тысяч, ад 2,01 метра да 3 метраў — 55 тысяч рублёў, ад 3,01 метра да 4 метраў — 100 тысяч рублёў, ад 4,01 метра да 5 метраў — 125 тысяч рублёў. Перавагай набыцця елак і соснаў у лясніцтве з`яўляецца і іх больш шырокі выбар.
Акрамя ссечаных дрэў да рэалізацыі падрыхтаваны і елкі з соснамі ў кадках. Іх кошт будзе складаць ад 50 тысяч да 200 тысяч рублёў. Навагоднія букеты ў залежнасці ад напаўнення і афармлення прапануюць па цане ад 5 да 30 тысяч рублёў.
Сяргей Расолька
Звязда, 8 снежня 2012