Белорусский портал в Казахстане

Забароны і абмежаванні на наведвання лясоў уведзены ў 106 раёнах Беларусі



Інфармацыя пра гэта прадстаўлена на інтэрактыўнай карце інтэрнэт-партала Міністэрства лясной гаспадаркі.

На раніцу 21 жніўня забароны і абмежаванні ўведзеныя ў 106 раёнах Беларусі. Так, забароны дзейнічаюць у Воранаўскім, Лідскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці, Пружанскім і Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці.

У Гродзенскай вобласці забароны і абмежаванні пакрываюць усе 17 раёнаў, таксама яны захоўваюцца ў 21 раёне Гомельскай вобласці. Акрамя гэтага, ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці абмежавана наведванне лясной мясцовасці. У Мінскай вобласці абмежаванні закранулі 20 раёнаў, — усе, акрамя Мядзельскага і Валожынскага. У Магілёўскай вобласці абмежаваны да наведвання 17 раёнаў.

Пры забароне наведванне лясоў цалкам выключана. За парушэнне прадугледжаны штраф. Пры абмежаванні дарога ў лес адкрыта для грыбнікоў, ягаднікаў і аматараў пешых прагулак, але з аглядкай на выкананне шэрагу патрабаванняў. Да прыкладу, нельга заязджаць у масіў на механічным транспартным сродку, разводзіць вогнішчы, пакідаць прамасленыя або прасякнутыя гаручымі рэчывамі матэрыялы, што багата самазагаранне.

Звязда, 21 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/89/70677
Текущая дата: 17.11.2024