Камітэт дзяржаўнай бяспекі, які з`яўляецца асноўнай спецслужбай краіны, павінен адпавядаць сучасным патрабаванням.
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 лістапада, прадстаўляючы старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка кіруючаму складу органаў дзяржбяспекі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што Валерый Вакульчык з`яўляецца выхадцам з радоў супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі, стаяў ля вытокаў фарміравання і станаўлення Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пры актыўным удзеле Валерыя Вакульчыка ствараўся і прадаўжае стварацца новы дзяржаўны орган - Следчы камітэт. "Сёння абедзве структуры працуюць эфектыўна. І заслуга ў гэтым, вядома, і Валерыя Паўлавіча. Яго арганізатарскія здольнасці і якасці кіраўніка-дзяржаўніка выявіліся ў канкрэтных справах. Галоўнымі прынцыпамі яго работы з`яўляюцца аб`ектыўнасць, кампетэнтнасць і адданасць нашай дзяржаве. Ведаю, што ён не церпіць бяздзейнасці і словаблудства. Менавіта гэта абумовіла рашэнне аб назначэнні яго кіраўніком асноўнай спецслужбы краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт павіншаваў Валерыя Вакульчыка з назначэннем і ўручыў яму пасведчанне старшыні КДБ. "Вельмі хацеў бы спадзявацца, што гэты новы чалавек разам з вамі зробіць тую спецслужбу, якая павінна адпавядаць сучасным патрабаванням", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы аб прычынах адстаўкі Вадзіма Зайцава з пасады старшыні КДБ, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны ў асноўным звязаны з праблемамі ў рабоце з асабовым складам, якія былі акрэслены на нарадзе 9 лістапада ў кіраўніка дзяржавы. "У першую чаргу гэта нездаровая маральна-псіхалагічная абстаноўка, якая склалася ў асобных падраздзяленнях сістэмы КДБ. Яна выклікана недахопамі ў арганізацыі як кадравай, так і ідэалагічнай работы, а таксама перакосамі пры забеспячэнні ўласнай бяспекі", - сказаў Прэзідэнт.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, прынятыя рашэнні перш за ўсё звязаны з настроем і меркаваннем сярэдняга і ніжэйшага звёнаў супрацоўнікаў КДБ. "Я іх голас пачуў. Магу сказаць, ваш голас пачуў. Але па-мужчынску хачу вас папярэдзіць, што да вас прыйшоў кіраўнік "Зайцаў у квадраце". Гэта не той добры хлопец, якога, можа быць, нехта тут чакаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта "Зайцаў у квадраце", але без лішніх заносаў, без галавацяпства, чалавек, нацэлены на прафесіяналізм, адзін з нямногіх, хто жалезабетонна ведае, чаго хоча Прэзідэнт ад КДБ".
На думку Аляксандра Лукашэнкі, у КДБ, як і ў любым іншым калектыве, ёсць людзі, якія "хацелі б больш вольна сябе адчуваць, не хадзіць на работу, забываючы аб тым, што на плячах пагоны". "Вось тым трэба шукаць іншую работу. І вы не бойцеся, што ад вас кудысьці пойдуць людзі. Няхай ідуць. Мы гатовы і нямала робім сёння, каб стварыць для чэкістаў самыя спрыяльныя ўмовы работы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Таму што я як Прэзідэнт бачу, што адбываецца вакол нашай краіны і ўнутры і якіх мне каштуе намаганняў, каб стрымаць краіну, каб яе на кавалкі не парэзалі і не расцягнулі, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы гэта таксама бачыце. Але бачыць - гэта адно, трэба прыкладаць максімум намаганняў, каб стварыць цэласнасць, недатыкальнасць і бяспеку нашай краіны. Вось для такіх супрацоўнікаў мы гатовы стварыць любыя ўмовы. Няхай іх будзе не 12 тыс., не 10 тыс. і нават не 6 тыс. чалавек. Няхай іх застанецца 3 тыс., але гэта застануцца самыя адданыя дзяржаве людзі. З такімі Вакульчык будзе працаваць. Усе астатнія куды хочуць няхай ідуць".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў пачатку бягучага года на калегіі КДБ ужо абмяркоўваліся існуючыя ў ведамстве праблемы. "Тады мною даваліся ўказанні перагледзець падыходы ў рабоце з асабовым складам. Аднак, на жаль, належныя вывады зроблены не былі. Больш таго, некаторыя праблемы яшчэ больш абвастрыліся, сталі набываць негатыўны грамадскі рэзананс", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён упамянуў аб смерці падпалкоўніка Казака. "Вядома, я быў вымушаны звярнуць увагу на такую сітуацыю і прыняць сур`ёзныя меры. Спачатку быў адпраўлены ў адстаўку начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ, а следам і старшыня", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Тым не менш, яшчэ раз хачу падкрэсліць, калі нехта думае, што Зайцаў - гэта дрэнны і непрыгодны для КДБ чалавек... Ён па-свойму разумеў свае задачы. Больш таго, ён разам з вамі вырашаў гэтыя задачы, і на асобных напрамках вельмі эфектыўна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У прыватнасці, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, работа органаў дзяржбяспекі набыла больш сістэмны і нацэлены на прадметнае вырашэнне пастаўленых задач характар. Павысіўся ўзровень інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці, контрразведвальнага забеспячэння дзяржаўных органаў. Прыняты меры па актывізацыі інфармацыйнага проціборства з нядобразычліўцамі і дэструктыўнымі сіламі, па ўмацаванню выканальніцкай і воінскай дысцыпліны сярод супрацоўнікаў КДБ. "Але была маса недахопаў, якія непрымальныя для КДБ", - заявіў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў: "Зайцаў без работы не застанецца. І ніхто яго з краіны не збіраецца выпіхваць".
"Аднак, як я і гаварыў на нарадзе, аб гэтым я гаварыў і Зайцаву, галоўная каштоўнасць у нас - гэта людзі. А ў КДБ гэта, безумоўна, салдаты, афіцэры, генералы - воінскі калектыў, але гэта таксама людзі, і да іх трэба ставіцца па-чалавечы, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Тым больш, гэта людзі з асаблівымі якасцямі, адораныя, з мазгамі. А з разумнымі людзьмі трэба ўмець сябе паводзіць, у тым ліку кіраўнікам. І таму асноўны крытэрый ацэнкі кіраўніка - здольнасць з`яднаць калектыў, стварыць абстаноўку рэзультатыўна-напружанай, але творчай работы".
"Запомніце, у нас нямала праціўнікаў і ворагаў. З імі трэба бязлітасна змагацца. Але трэба давяраць тым людзям, якія вядуць гэту барацьбу, і не трэба апрыёры ў кожным бачыць дрэннага чалавека. Для чэкісцкай арганізацыі гэта непрымальна", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
19 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/892/17718
Текущая дата: 16.11.2024