Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 12 лістапада



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 12 лістапада 2012 года

На 12 лістапада Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.550 беларускіх рублёў
Еўра — 10.910
Расійскі рубель — 271,50
Украінская грыўна — 1.044,59

Кошык валют — 2.936,66

У параўнанні з пятніцай, 9 лістапада, афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,12%), еўра — на 20 (0,18%), расійскага рубля — на 0,50 (0,18%), грыўны — на 1,22 (0,12%). Курс кошыка валют вырас на 4,74 рубля (0,16%) у параўнанні з пятніцай і на 70,83 рубля (2,47%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,276, "долар/расійскі рубель" — 31,4917, "долар/грыўна" — 8,185.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 12 лістапада долар купляюць па 8.420—8.520 і прадаюць па 8.560—8.650 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі не змяніўся (8.496), продажу — вырас на 10 рублёў (да 8.579).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.500—8.520 пры куплі, 8.550—8.600 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/893/17594
Текущая дата: 16.11.2024