Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта Беларусі



Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!

Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Праца сялян заслужана шануецца нашым народам. Сёлета ў засекі Беларусі пакладзены самы багаты ўраджай хлеба. Па адной тоне збожжа на жыхара краіны — гэта вынік, варты найвышэйшай адзнакі, і пацвярджэнне вернасці выбранага шляху развіцця галіны.

Багаты стол у доме кожнай беларускай сям`і — гэта цалкам ваша заслуга.

Цяперашнія прыярытэты аграрыяў заключаюцца ў стварэнні сучаснай інавацыйнай вытворчай базы, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і нарошчвання экспарту. Упэўнены, што іх рэалізацыя будзе на годным узроўні.

За руплівае і прадуктыўнае выкарыстанне зямлі, матэрыяльна-тэхнічнае ўмацаванне сельскагаспадарчых і перапрацоўчых арганізацый выказваю падзяку ўсім работнікам і ветэранам аграпрамысловага комплексу, вучоным-аграрыям.

Зычу вам і вашым сем`ям добрага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 17 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/893/17686
Текущая дата: 16.11.2024