"Наш народ ніколі не забудзе аб тым, што Вялікі Кастрычнік даў яму права на самавызначэнне і здабыццё дзяржаўнасці, стаўшы тым фундаментам, на якім мы пабудавалі суверэнную Рэспубліку Беларусь."
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з 95-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Для нас гэта дата была і застаецца дарагой сэрцу ўрачыстасцю, сімвалам імкнення мільёнаў людзей да ўвасаблення мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах павагі чалавека працы, роўнасці і справядлівасці. Наш народ ніколі не забудзе аб тым, што Вялікі Кастрычнік даў яму права на самавызначэнне і здабыццё дзяржаўнасці, стаўшы тым фундаментам, на якім мы пабудавалі суверэнную Рэспубліку Беларусь.
Сёння 7 лістапада — перш за ўсё свята новабудоўляў і працоўных падарункаў. Гэтымі днямі ў сталіцы пачынаюць работу новыя станцыі метрапалітэна, а па ўсёй краіне ўводзяцца ў строй сучасныя прадпрыемствы і сацыяльныя аб`екты. Гэта добры знак таго, што наша дзяржава паспяхова развіваецца, ідучы верным шляхам да галоўнай мэты — стварэння моцнай і квітнеючай Беларусі, надзейнага і ўтульнага дома для нас і нашых дзяцей.
Жадаю вам сустрэць гэта свята з добрым настроем. Няхай яно нагадае аб савецкім мінулым, дзе было нямала слаўных спраў і здзяйсненняў, дасць магчымасць яшчэ мацней адчуць радасць жыцця на мірнай беларускай зямлі і задумацца аб планах на будучыню, аб тым, што нам разам трэба зрабіць на карысць любімай Радзімы.
Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту вам, дарагія сябры!
Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 6 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/895/17425
Текущая дата: 16.11.2024