Пра гэта паведаміў у сваім выступленні на Дні нямецкай эканомікі 10 кастрычніка ў Мінску дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Груздоў.
Паводле яго слоў, плануецца ўвядзенне бестэрміновага тэрміну ліцэнзіі, спрашчэнне парадку атрымання ліцэнзій. У 2011 годзе колькасць ліцэнзаваных відаў дзейнасці скарочана на трэць, у выніку засталося 37 ліцэнзаваных пазіцый.
"У найбліжэйшай перспектыве таксама будудзе прыняты шэраг мер па ўдасканаленні страхавой дзейнасці, зямельных і арэндных адносінаў, дзейнасці самарэгуляваных арганізацый", — сказаў Груздоў.
Ён паведаміў, што зараз распрацоўваецца комплекс мер, якія прадугледжваюць да 2015 года прадастаўленне паслуг і ажыццяўленне працэдур, звязаных з вядзеннем бізнесу, у электронным выглядзе. Падрыхтаваны змяненні ў парадак аказання прыватнаму бізнесу дзяржаўнай фінансавай дапамогі. Прапрацоўваюцца пытанні стварэння гарантыйных і венчурных фондаў.
Груздоў падкрэсліў, што эканамічныя рэформы "ажыццяўляюцца ў цеснай узаемасувязі з дзелавой бізнес-супольнасцю краіны". Праекты нарматыўна-прававых актаў у абавязковым парадку праходзяць працэдуру ўзгаднення з бізнес-саюзамі. Пры ведамствах створаны грамадска-кансультатыўныя саветы, у склад якіх уваходзяць найбольш актыўныя прадстаўнікі бізнес-супольнасці.
"Беларуская мадэль эканамічнага развіцця прадугледжвае не застылы стан, а пастаянны мэтанакіраваны рух у бок паляпшэння бачання бізнесу", — падкрэсліў прадстаўнік Мінэканомікі. Ён запрасіў не толькі буйны, але і дробны і сярэдні бізнес Германіі інвеставаць у эканоміку Беларусі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/903/16895
Текущая дата: 16.11.2024