Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прайшоў барабанны майстар-клас вядомага амерыканскага музыканта Джымі Вілгуса



28 верасня ў мінскім супермаркеце "Музыка" па вуліцы Сурганава адкрыўся новы сезон майстар-класаў ад прафесійных музыкантаў. Першым госцем стаў вядомы амерыканскі музыкант Джымі Вілгус.

"Джымі Вілгус — барабаншчык беларуска-амерыканскага гурту Wicked Monkey, — сказаў прадзюсар Андрэй Казлоўскі. — Гэты гурт прыехаў у Беларусь па запрашэнні тэлеканала ОНТ, дзе яны выконвалі песню памяці Уладзіміра Мулявіна "Волагда" ў амерыканскай аранжыроўцы. І, зразумела, сам Бог загадаў наладзіць майстар-клас. Я вельмі ўдзячны Джымі і заснавальніку гурту Юрыю Нікалаеву, што яны згадзіліся адразу і для ўсіх бясплатна правесці гэты майстар-клас".

"Дадам, што нам вельмі прыемна прымаць у гасцях такіх вядомых музыкантаў, — заўважыла менеджар супермаркета Святлана Буркацкая. — У нас цяпер пастаянна будуць праходзіць майстар-класы, так што запрашаю ўсіх прыхільнікаў добрай музыкі ў наш магазін".

БелаПАН
, 28 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/905/16617
Текущая дата: 16.11.2024