Буйную партыю гераіну канфіскавалі ашмянскія мытнікі сумесна з супрацоўнікамі ГУБАЗ МУС і Смаргонскай пагранічнай групы.
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, у пункце мытнага афармлення "Каменны Лог" у "зялёны" калідор на лінію выезду прыбыў аўтамабіль "Форд-Фокус", якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Падчас агляду транспартнага сродку службовы сабака ўказаў на магчымае знаходжанне наркотыкаў у багажніку аўтамабіля.
Супрацоўнікамі Ашмянскай мытні было выстаўлена пісьмовае патрабаванне аб неабходнасці дэкларавання тавараў у пісьмовым выглядзе, гэта значыць з запаўненнем пасажырскай мытнай дэкларацыі. У мытнай дэкларацыі грамадзянін указаў на адсутнасць якіх-небудзь тавараў, што падлягаюць дэклараванню, пасля чаго аўтамабіль быў накіраваны на агляд з выкарыстаннем інспекцыйна-наглядальнага комплексу (ІНК). Падчас агляду аператар ІНК выявіў, што ў поласці над аркай задняга левага кола знаходзіцца прадмет даўгаватай формы, які складаецца з аднастайнага рэчыва. У багажным аддзяленні ў тэхналагічнай нішы быў знойдзены пакет, у якім знаходзіўся цыліндрычны скрутак. Было ўстаноўлена, што ў скрутку перавозіўся гераін агульнай вагой больш за 1 кг.
Па гэтым факце распачата крымінальная справа, грамадзянін затрыманы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/905/16682
Текущая дата: 16.11.2024