Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі стартаваў конкурс маладых дызайнераў New Names BFW



Аргкамітэт Belarus Fashion Week абвясціў аб пачатку трэцяга конкурсу маладых дызайнераў New Names BFW сезона вясна-лета 2013.

Як паведаміла прэс-служба BFW, заяўку неабходна адправіць да 14 верасня на электронны адрас http://newnames@bfw.by. 15 верасня адбудзецца эскізны тур, падчас якога будуць адабраныя ўдзельнікі конкурсу.

У праекце могуць удзельнічаць дызайнеры-навучэнцы спецыялізаваных школ і ВНУ, мадэльеры і дызайнеры адзення, аматары, аўтар ці група аўтараў (не больш за тры чалавекі) ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія жывуць як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Конкурс з`яўляецца адкрытым і наяўнасць спецыяльнай адукацыі для ўдзелу ў ім не абавязковая.

Афіцыйным партнёрам конкурсу сёлета выступіла кампанія O.Jen — вядомы беларускі вытворца жаночага адзення. Менавіта на гэтым прадпрыемстве пераможца конкурсу зможа прайсці стажыроўку і стварыць уласную калекцыю адзення. Партнёрамі папярэдніх двух конкурсаў былі трыкатажная фабрыка "Арышка" і РУВГП "Аршанскі льнокамбінат".

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/911/16090
Текущая дата: 16.11.2024