Белорусский портал в Казахстане

У Менску забіты грузінскі экс-дэпутат Бонда Шалікіяні



У сталіцы Беларусі забіты адзін з уплывовых асоб Грузіі пэрыяду да «рэвалюцыі ружаў» Бонда Шалікіяні. Разам зь ім загінуў і мужчына, які яго суправаджаў.

Шалікіяні лічыўся найбольш уплывовай асобай у Імэрэці. Ён кантраляваў бізнэс нафтапрадуктаў і валодаў тэлекампаніяй «Кутаісі». Ён ня раз абвінавачваўся рознымі палітычнымі сіламі, у тым ліку экс-губэрнатарам Імэрэці, у сувязях з крымінальным сьветам.

У сакавіку 2004 мажарытарны дэпутат ад Ткібулі Бонда Шалікіяні быў затрыманы грузінскімі праваахоўнікамі падчас спэцапэрацыі. Паводле дадзеных паліцыі, падчас ператрусу ў яго хаце была выяўлена агнястрэльная зброя розных відаў.

Адмысловай апэрацыяй кіраваў тагачасны генпракурор Іраклі Акруашвілі, пазьней — міністар абароны, які пасьля канфлікту з кіраўніцтвам краіны перайшоў у апазыцыю.

Радыё Свабода, 7 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/914/15693
Текущая дата: 16.11.2024