Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл генерал-маёра Дзмітрыя Пахмелкіна.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, такія кадравыя рашэнні прынятыя кіраўніком дзяржавы "за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".
Рачкоўскі залічаны ў распараджэнне Дзяржпагранкамітэта, Пахмелкін — міністра абароны.
Акрамя таго, аб няпоўнай службовай адпаведнасці папярэджаны міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
Аб`яўлена вымова дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі генерал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі генерал-лейтэнанту Вадзіму Зайцаву.
Як раней паведамлялася, 26 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Узброеных сіл і Дзяржпагранкамітэта Лукашэнка заявіў, што вінаватыя ў інцыдэнце з палётам над Беларуссю шведскага самалёта будуць пакараныя.
"Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасек мяжу, але і бяскарна ўварваўся на тэрыторыю Беларусі? Бо гэта ў першую чаргу бяспека нашых грамадзян", — заявіў Лукашэнка.
"Больш за тое, бо гэты самалёт быў своечасова выяўлены, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства пэўных выканаўцаў ці памылкі ў самой сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? Я хацеў бы пачуць адказы на гэтыя пытанні".
"Пры гэтым хачу шчыра і адкрыта сказаць тым, хто вельмі цікавіцца гэтым пытаннем, і прысутным тут: вінаватыя ў гэтым павінны адказваць. З прыняццем рашэнняў, як бачыце, я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак дасканала расследаваць. На сённяшні дзень, як я бачу, ён расследаваны, і вінаватыя за гэта павінны адказваць", — папярэдзіў Лукашэнка.
Шведскі самалёт перасек дзяржаўную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня з боку Літвы. Над Івянцом і Мінскам былі скінутыя сотні плюшавых медзведзянятаў. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total. Такім чынам яны хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.
Беларускія ваенныя і пагранічнікі адмаўлялі факт незаконнага перасячэння мяжы замежным самалётам, пакуль арганізатары акцыі не выклалі ў інтэрнэце відэа, якое пацвярджае яго.
Гісторыя з "плюшавым дэсантам" атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставы сумнявацца ў боегатоўнасці не толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА. Была створана камісія прэзідэнта, якая занялася праверкай усіх злучэнняў і вайсковых часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.
15 ліпеня дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота заявіў: "Усе пытанні, якія задае грамадскасць з нагоды боегатоўнасці саюзных СПА, абсалютна заканамерныя… Калі факт перасячэння мяжы пацвердзіцца, будуць зробленыя адпаведныя высновы. У любой справе бываюць памылкі, недапрацоўкі і разгільдзяйства".
Праваабарончае аб`яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" накіравала ў Генпракуратуру запыт з просьбай паведаміць, "ці распачата крымінальная справа па факце нядбалага выканання службовых абавязкаў ваеннаслужачымі СПА, якія не зафіксавалі факт парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі".
Тым часам КДБ расследуе крымінальную справу па факце перасячэння дзяржмяжы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, абвінавачанні прад`яўлены двум фігурантам. Адзін з іх — 20-гадовы студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых шведамі цацачных мядзведзяў. Другі — Сяргей Башарымаў, які займаецца арэндай кватэр на кароткі тэрмін і ў якога шведы — удзельнікі акцыі маглі арандаваць жыллё.
У дачыненні да Сурапіна распачата крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 371 КК, ён абвінавачваецца ў "дапамаганні наўмыснаму незаконнаму перасячэнню мяжы, учыненаму арганізаванай групай асоб". Башарымаву нібыта ўжо прад`яўлена абвінавачанне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.
Ёсць таксама звесткі пра тое, што па справе затрымоўваліся дзве дзяўчыны — сяброўка Башарымава Ірына Лагойка, якая суткі правяла ў СІЗА КДБ. З яе ўзята падпіска пра невыдаванне тайны следства.
Затрымоўвалася таксама 16-гадовая Кацярына Скурат, якая нібы першай сфатаграфавала плюшавых мішак і даслала фотаздымкі Сурапіну. Дзяўчыну дапыталі ў прысутнасці бацькоў і адпусцілі.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі па справе няма — КДБ штосьці каментаваць катэгарычна адмаўляецца.
Трэба таксама адзначыць, што 16 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 321 "Аб узнагароджанні медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені". У ліку ўзнагароджаных — група прадстаўнікоў войскаў СПА. Тэкст указа афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
БелаПАН, 1 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/915/15542
Текущая дата: 16.11.2024