Белорусский портал в Казахстане

Пад Гроднам перакуліўся грузавік з віном



У прыгарадзе Гродна 26 ліпеня адбылася чарговая рэзанансная аварыя з буйнатанажным транспартным сродкам.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на аўтадарозе Мінск — Гродна ў раёне аэрапорта перакуліўся "МАЗ" з прычэпам, які перавозіў са Слоніма ў абласны цэнтр віно. На праезнай частцы застаўся толькі цягач.

Скрыні са змесцівам прарвалі тэнт. Бутэлькі высыпаліся вонкі і многія разбіліся. Інспектары ДАІ выявілі ў вадзіцеля прыкметы алкагольнага ап`янення. Яўна, што яны ўзніклі не ад ўдыхання выпарэнняў змесціва з разбітай шкляной тары. Медыцынскі агляд устанавіў амаль чатырохразовае перавышэнне ўтрымання алкаголю ў арганізме вадзіцеля.

На гэтым тыдні ў Гродне і Гродзенскай вобласці таксама перакульваліся грузавікі з рапсам і пяском.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/917/15364
Текущая дата: 17.11.2024