Белорусский портал в Казахстане

Замежныя інвестары ў студзені-чэрвені ўклалі ў эканоміку Беларусі $4,5 млрд



Замежныя інвестары ў студзені - чэрвені ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,5 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб`екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (57,1 працэнта ад усіх паступіўшых інвестыцый) і Кіпра (20,2 працэнта). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $3,6 млрд, або 79,7 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за студзень - чэрвень накіравалі за мяжу інвестыцый на $3,1 млрд. Значныя аб`ёмы інвестыцый накіраваны суб`ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (91,9 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый). На долю прамых інвестыцый прыпадала 81,3 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

11 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/92/70458
Текущая дата: 17.11.2024