Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы



Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 17 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы.

На выбарах у Палату прадстаўнікоў Янукевіч збіраецца балатавацца па Аўтазаводскай акрузе № 92, дзе ён ўжо неаднарозава вылучаўся. У журнале рэгістрацыі дакументаў заява старшыні Партыі БНФ зарэгістраваная пад нумарам 7, паведамляе партыйная прэс-служба.

Таксама 17 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю старшыня Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ Іван Шэга. Ён збіраецца вылучацца па Слонімскай акрузе № 52.

Чэрвеньскі Сойм Партыі БНФ рэкамэндаваў сваім сябрам рэгістраваць ініцыятыўныя групы, ставіць пікеты, збіраць, але не здаваць подпісы ў выбарчыя камісіі.

БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/920/15180
Текущая дата: 17.11.2024