Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 295 ад 4 ліпеня 2012 года, які з`явіўся ў адкрытым доступе на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент уносіць дапаўненні ў Палажэнне аб банку даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана. Паводле новай рэдакцыі, органы КДБ надзяляюцца правам уносіць ва ўказаны банк даных грамадзян "у сувязі з тым, што яны стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".
Арганізацыя, якая прыняла рашэнне аб часовым абмежаванні права грамадзяніна на выезд з Беларусі па падставах, указаных у палажэнні, або аб зняцці такога абмежавання, не пазней за адзін дзень з даты прыняцця адпаведнага рашэння павінна паведамляць пра гэта грамадзяніну.
Як растлумачыў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч, парадак пастаноўкі грамадзян на прафілактычны ўлік у органы дзяржбяспекі рэгламентаваны артыкуламі 28 і 29 закона № 453-З "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" ад 2008 года.
Падставамі для пастаноўкі грамадзян на прафілактычны ўлік з`яўляюцца даныя, атрыманыя падчас аператыўна-вышуковай дзейнасці і папярэдняга расследавання па крымінальных справах, аб тым, што іх дзеянні "могуць стварыць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, прычыніць шкоду дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, правам, свабодам, законным інтарэсам іншых грамадзян, а таксама прывесці пасля да ўчынення злачынства".
Чалавек можа быць пастаўлены на такі ўлік на падставе пастановы кіраўніка ці намесніка кіраўніка органа ўнутраных спраў, органа дзяржбяспекі, пагранічнай службы, мытнага органа, органа фінансавых расследаванняў.
Пры гэтым грамадзянам, пастаўленым на такі ўлік, у вуснай або пісьмовай форме адпаведныя асобы павінны растлумачыць іх правы і абавязкі.
Закон не дапускае "абмежавання правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку, у тым ліку абмежавання правоў на тайну карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, свабоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства, недатыкальнасць жылля і іншых законных уладанняў грамадзян, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".
Акрамя таго, як вынікае з закона, грамадзяне, якія стаяць на прафілактычным уліку, маюць права ведаць падставы і прававыя наступствы прымененых да іх мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў і знаёміцца з матэрыяламі распачатых у дачыненні да іх прафілактычных спраў.
Пры гэтым яны абавязаныя "выконваць законныя патрабаванні службовых асоб суб`ектаў прафілактыкі правапарушэнняў; маюць права абскардзіць дзеянні (бяздзейнасць) суб`ектаў прафілактыкі правапарушэнняў (іх службовых асоб) вышэйшым дзяржаўным органам (арганізацыям) ці вышэйшым службовым асобам, пракурору ці ў суд".
Нагадаем, 1 сакавіка начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Павел Радзівонаў паведаміў журналістам, што апазіцыянерам, якія заклікаюць ЕС да санкцый у дачыненні да Беларусі, можа быць абмежаваны выезд за мяжу.
Праз некалькі дзён адбыліся інцыдэнты на мяжы — шматлікіх апазіцыйных палітыкаў, грамадскіх актывістаў і журналістаў недзяржаўных СМІ не выпускалі за мяжу пад рознымі падставамі.
Пры гэтым у МУС сцвярджалі, што па палітычных матывах грамадзяне ў спіс невыязных не ўключаліся. Так, 27 сакавіка намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Юрый Лянчэўскі падчас прамой тэлефоннай лініі заявіў: "Законам аб уездзе-выездзе ўсе падставы выразна прапісаныя, выразна прапісана, каму можа быць абмежаваны выезд. Ніякага пашырэння ў сувязі з новымі палітычнымі і іншымі матывамі не было".
Тым часам у канцы сакавіка ў інтэрв`ю тэлеканалу Russia Today Аляксандр Лукашэнка прызнаў наяўнасць спісу невыязных прадстаўнікоў апазіцыі і паабяцаў яго пашырыць.
"Сёння ў Еўрапейскім саюзе прыняты спіс так званых неўязных, дзе і ваш пакорлівы слуга, і гэтак далей, і таму падобнае. Гэты спіс прыняты з падачы нашай "пятай калоны", — адзначыў Лукашэнка.
У адказ беларускі бок сфарміраваў спіс беларускіх грамадзян, якім забаронены выезд з краіны. "Мы яго яшчэ не ўвялі, на поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзём. Гэта яны Захаду падкідаюць прозвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзенні эканамічных санкцый", — заявіў Лукашэнка.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/923/14940
Текущая дата: 17.11.2024