Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Глыбока сімвалічна, што беларускі народ менавіта гэтыя дзве даты непарыўна звязаў разам.
Мы помнім, што Вялікая Перамога была здабыта неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём мільёнаў суграмадзян. Сваёй гераічнай барацьбой нашы бацькі і дзяды выратавалі родную зямлю ад заняволення і адрадзілі яе з руін, адстаяўшы права на мірнае жыццё. І цяперашняе пакаленне з`яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага.
Беларусь прайшла няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця і заняла дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці. Мы захоўваем намечаныя тэмпы эканамічнага росту, забяспечваем сацыяльную абарону нашым грамадзянам, прадаўжаем добраўпарадкаванне роднай краіны. І зробім усё, каб наша маладая дзяржава была моцнай і квітнеючай.
У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень шчыра жадаю ўсім шчасця, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць любімай Радзімы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 30 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/924/14887
Текущая дата: 17.11.2024