Белорусский портал в Казахстане

Памёр пісьменнік і грамадскі дзеяч Сяргей Вітушка



Ва ўзросце 47 гадоў 2 ліпеня ў адной з вільнюскіх бальніц памёр пісьменнік і грамадскі дзеяч Сяргей Вітушка.

З-за дыябету ён страціў зрок і нагу, а ў чэрвені ў яго здарыўся інфаркт.

У 1980-я гады Вітушка ўзначальваў маладзёжную арганізацыю "Талака". Апошнія 20 гадоў ён жыў у Вільнюсе.

У лютым гэтага года пісьменнік прыязджаў у Мінск на прэзентацыю аўдыёдыска "Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі", кампазіцыямі якога сталі прачытаныя вядомымі людзьмі яго казкі.

БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/924/14896
Текущая дата: 17.11.2024