"Мы сёлета пару разоў можам пайсці на павышэнне пенсій, як мы плануем", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка на нарадзе па пытанні ўдасканальвання пенсійнага забеспячэння грамадзян.
"Пенсіі, нікуды не дзенешся, трэба павышаць. І ў нас эканоміка складваецца так, што гэта трэба рабіць", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
"Добра, што мы, захаваўшы сваю зразумелую для людзей пенсійную сістэму, выконваем у ёй свае абавязацельствы. Гэта вялікая справа. Таму ламаць не трэба, крыўдзіць пенсіянераў ні ў якім выпадку нельга. Але трэба з імі быць сумленнымі. Калі людзі бачаць, што ў нас ёсць грошы, эканоміка працуе і мы можам чымсьці ім дапамагчы, дабавіўшы пенсію, мы павінны гэта рабіць, — адзначыў Лукашэнка. — Але пенсіянеры павінны разумець: калі мы захоўваем нізкі ўзрост выхаду на пенсію, то і пенсіі будуць незавоблачныя — людзі пакуль гэтага не хочуць. Мы абяцалі, што не будзем цяпер кранаць пенсійны ўзрост. Таму мы выбіраем у гэтым выпадку альтэрнатыву, але не адміністрацыйным чынам".
Як паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, у апошнія гады сярэдні памер працоўных пенсій па ўзросце ў Беларусі складае 40% ад сярэдняй зарплаты па краіне, што вышэй за аналагічны паказчык нават у некаторых развітых краінах. "Гэта і рэкамендацыя Міжнароднай арганізацыі працы, і гэта прапісана ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі", — сказала яна.
Штогадовыя расходы на пенсіі складаюць каля 10% ВУП. Гэта таксама адпавядае ўзроўню шэрагу заходнееўрапейскіх краін, заявіла міністр.
"Але нас сёння сапраўды непакоіць тое, што нагрузка на Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ўзрастае", — адзначыла Шчоткіна. Па ацэнках Мінпрацы і сацабароны, у 2012 годзе на 100 працуючых будзе прыпадаць 57 пенсіянераў. У 2015 годзе гэтая колькасць узрастае да 60, а ў 2020-м складзе 67 чалавек. "Гэта значыць трэба вырашыць дзве задачы. Першая — даць магчымасць людзям зарабіць больш высокую пенсію. І другая — прыцягнуць іх на рынак працы, таму што гэта высокакласныя спецыялісты, і яны патрэбны краіне. Таму натуральна, што сёння прапануецца такі варыянт, калі чалавек сам робіць свой выбар, самастойна прымае рашэнне", — сказала міністр.
Урад падрыхтаваў прапановы, накіраваныя на тое, каб больш актыўна стымуляваць добраахвотную адтэрміноўку звароту па пенсію. І каб такая адтэрміноўка стала больш запатрабаванай, павышэнне памеру пенсіі мяркуецца зрабіць больш важкім. За першы год — на 6% заробку, які прымаецца для падліку пенсіі. За два гады памер павышэння складзе 14%, за тры гады — 24%, за чатыры гады — 36%, за пяты і кожны наступны год прадугледжваецца павышэнне памеру пенсіі на 14% заробку, якія таксама сумуюцца з працэнтамі павышэння, устаноўленымі за папярэдні перыяд.
"Калі сёння пры налічэнні поўнай пенсіі ёсць абмежаваны памер — 75% ад заробку, ад якога падлічваецца пенсія, то ў гэтым варыянце верхняй мяжы проста няма. Гэта значыць чалавек мае магчымасць сам зарабляць сабе памер пенсіі, — адзначыла Шчоткіна. — Мяркуем, што гэтая норма будзе цікавая яшчэ і тым, хто сёння атрымлівае пенсію і можа працаваць, але незадаволены яе памерам. Яны могуць прыпыніць атрыманне пенсіі, уладкавацца на працу, і ў наступным памер пенсіі вырасце. Самае галоўнае, што тут няма ніякіх дырэктыўных мер, і чалавек мае права выбару".
Таксама ўрад прапануе пры падліку заробку для працоўнай пенсіі ўлічваць залічаныя ў стаж працы перыяды дзейнасці, на працягу якіх не ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. У адпаведнасці з заканадаўствам пры падліку пенсіі ў стаж нароўні з працай, калі ажыццяўлялася выплата ўзносаў, уключаюцца перыяды іншай дзейнасці, на працягу якіх узносы не выплачваюцца (ваенная служба, вучоба на дзённай форме атрымання адукацыі, догляд за дзецьмі, інвалідамі I групы і састарэлымі). Пры вызначэнні заробку такія перыяды прапускаюцца. "Мяркуем, што гэтыя меры зацікавяць людзей. Надалей, калі будзе такая неабходнасць, мы гатовы яшчэ прапанаваць меры, якія б стымулявалі пенсіянераў, якія жадаюць працягваць працаваць", — сказала міністр.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/957/12762
Текущая дата: 18.11.2024