Белорусский портал в Казахстане

У Мінску каля прыпынкаў звычайны асфальт заменяць асфальтам павышанай дэфармацыйнай устойлівасці



Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Мінску генеральны дырэктар ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Дзяніс Глінскі.

"Сёлета ў нас будзе працаваць праграма па ўхіленні "калейнасці" на прыпыначных пунктах — там асфальт і бетон будзем замяняць на асфальт павышанай дэфармацыйнай устойлівасці. Практыка паказвае, што гэта паляпшае стан дарогі", — сказаў Глінскі.

Сёлета арганізацыя плануе адрамантаваць у беларускай сталіцы каля 66 тыс. кв. м дарожнага палатна; цяпер адрамантавана 5,5 тыс. кв. м гарадскіх дарог, адзначыў Глінскі.

"На гэты год запланаваны і будзе выкананы капітальны рамонт на 14 вуліцах Мінска, фінансаванне складзе 130 мільярдаў рублёў. Грошы выдзелены, праз тыдзень-два пачнем рамонт. Прыярытэтныя вуліцы — гэта найперш праспекты Пераможцаў і Незалежнасці і каркасныя вуліцы. У кожным раёне ёсць каркасныя вуліцы, на якіх у першую чаргу выконваецца ямачны рамонт і ўборка", — падкрэсліў Глінскі.

БелаПАН, 16 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/957/12764
Текущая дата: 18.11.2024