Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын.

Дарагія суайчынніцы!

Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.

Гэтае першае веснавое свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да цудоўнай паловы чалавецтва.

Самай высокай ацэнкі заслугоўвае ваша актыўная пазіцыя ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы, у развіцці аховы здароўя і адукацыі, культуры і навукі, спорту, бізнэсу і фінансавай сферы. Тут вы праяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню, чуласць, мэтанакіраванасць і адказнасць.

Спакон веку жанчына шануецца як захавальніца хатняга ачага. Многія з вас сумяшчаюць прафесійную дзейнасць і выхаванне дзяцей. Нізкі паклон вам за гэта.

Няхай сёння па-асабліваму гучаць словы ўдзячнасці маці, жонкам, дочкам, усім жанчынам, якія сваёй прыгажосцю, цеплынёй і спагадлівасцю напаўняюць і ўпрыгожваюць наша жыццё.

Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Будзьце шчаслівыя!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 7 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/958/12681
Текущая дата: 18.11.2024