Белорусский портал в Казахстане

СК: выбух на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, дзе загінулі шэсць чалавек, наўмысна зладзілі двое жыхароў



Выбух на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, дзе загінулі шэсць чалавек, наўмысна зладзілі двое жыхароў, паведамілі ў Следчым камітэце.

Па дадзеных следства, 17 снежня мінулага года каля 3.00 адбыўся выбух у пяціпавярховым жылым доме на бульвары Шаўчэнкі. У выніку здарэння загінулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця. Акрамя таго, два чалавекі і яшчэ адно дзіця былі траўмаваныя.

Галоўным следчым упраўленнем устаноўлена, што выбух адбыўся ў выніку наўмысных дзеянняў двух жыхароў гэтага дома. Ноччу 17 снежня фігуранты вылілі на падлогу ў кватэры больш за 10 л лёгкаўзгаральнай вадкасці і пашкодзілі газавае абсталяванне на кухні, чым стварылі выбуханебяспечную канцэнтрацыю газапаветранай сумесі. Пасля гэтага яны ініцыявалі ўзгаранне, што прывяло да выбуху, які пашкодзіў уваходныя дзверы ў памяшканне. Полымя распаўсюдзілася па пад’ездзе. Сілы выбуховай хвалі хапіла, каб выбіць уваходныя дзверы ў яшчэ адну кватэру на іншым паверсе, дзе загінула сям’я з дзіцем. Акрамя таго, сярод жыхароў дома таксама былі пацярпелыя ў выніку атручвання прадуктамі гарэння і абвальвання канструкцый.

Пры аглядзе месца здарэння канфіскаваныя розныя прадметы і аб’екты, у тым ліку палімерныя бутэлькі ад лёгкаўзгаральнай вадкасці. Згодна з заключэннем эксперта, у іх выяўленыя рэшткі газавага растваральніку. Сляды гэтага ж рэчыва выяўлены на абгарэлых прадметах і аб’ектах у кватэры, якая і была эпіцэнтрам выбуху.

Следствам атрыманы аб’ектыўныя дадзеныя аб тым, што намер пражываючых у ёй мужчыны і яго жонкі, якія загінулі ў выніку выбуху, быў накіраваны на рэалізацыю групавога суіцыду.

Следчымі прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ў сувязі са смерцю вышэйзгаданых асоб.

Звязда, 26 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/96/70224
Текущая дата: 17.11.2024