Не ўсе радыёстанцыі, якія вяшчаюць у Беларусі, маюць беларускамоўныя эфіры альбо хаця б некалькі перадач на роднай мове.
Радыё "Беларусь" вяшчае для замежжа. Робіць гэта на сямі мовах. У тым ліку — па-беларуску. Акрамя таго, радыё "Беларусь" нават мае адмысловыя эфіры з урокамі беларускай мовы для замежных небеларускамоўных слухачоў. І 100% беларускай музыкі. Здаецца, тут максімум беларускасці.
Прадстаўляць нашу краіну за мяжой — вельмі важны і адказны занятак. Замежныя слухачы радыё "Беларусь" успрымаюць яе скрозь прызму перадач і эфіраў гэтай радыёстанцыі. Што адбылося ў нашай краіне сёння? Што цікава ў беларускім шоу-бізнэсе і мастацтве? 16 гадзін вяшчання на беларускай, рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай і іспанскай мовах, 10 гадзін інтэрнэт-вяшчання штодня ў рэжыме рэальнага часу на англійскай мове, 182 праекты — усё гэта радыё "Беларусь". Яно прадстаўляе нашу краіну тым, хто жыве за яе межамі. Слухачы розныя: ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары да жыхароў самых экзатычных краін.
— Зараз мы праводзім конкурс "Адкрый для сябе Беларусь", дзе задаём слухачам пытанні, звязаныя з гісторыяй і культурай нашай краіны, — распавядае Навум Гальпяровіч, дырэктар радыё "Беларусь". — Конкурс паказвае, што нас слухаюць у такіх "нечаканых" краінах, як Трынідад і Табага, Індыя, Бангладэш, Нігерыя і інш. Акрамя таго, у нас вельмі шмат слухачоў у розных іншых кутках свету. У Швецыі ў нас ёсць ужо нават сябры. Адзін з іх — Ульмар Квік — піша нам кожны дзень! Робіць заўвагі, прапановы, піша, што яму спадабалася, а што не вельмі. А Тэры Джонс з Лондана прыязджае да нас кожны год. І не толькі дапамагае нашаму радыё ўдасканальваць англійскую мову. Ён ездзіў з намі на экскурсію ў Полацк. Мы маем вельмі шмат сяброў за мяжой, якія сталі сябрамі нашай краіны. І нас шмат хто слухае. Калі ўлічыць, што толькі ў Нямеччыне "Радыё 700", якое рэтранслюе штодня 2 гадзіны нашага эфіру, мае паўтара мільёна кабельных абанентаў, а наведвальнасць іх сайта — 10 тысяч чалавек на дзень, то стане зразумела, што нас слухае вельмі шмат людзей па ўсім свеце.
Нягледзячы на тое, што каля 75% эфіру радыё "Беларусь" складаюць праграмы на тэмы палітыкі, эканомікі і сацыяльнага жыцця, беларуская культура і мова займаюць вельмі значнае месца ў сетцы вяшчання.
— Вядома, сацыяльна-палітычнае жыццё — гэта тое, дзеля чаго мы працуем, дзеля чаго ў маі 1962 года і было створана радыё "Беларусь". Каб несці афіцыйную пазіцыю Беларусі па розных пытаннях, — тлумачыць Зміцер Занеўскі, загадчык аддзела падрыхтоўкі праграм для эфірнага вяшчання, намеснік дырэктара Дырэкцыі падрыхтоўкі праграм на замежных мовах. — Але беларуская культура заўжды выклікае вялікі інтарэс. Таму ў нас шмат цікавых перадач і праектаў на розных мовах, прысвечаных культуры. Прычым толькі невялікая частка нашых перадач на замежных мовах перакладныя. Большая частка — арыгінальныя перадачы для кожнай з моў: "Культурная палітра Беларусі", "Цывілізацыя: навука, мастацтва, адукацыя", "Знакамітыя людзі Беларусі", "Хочаце верце — хочаце не" (аўтарская перадача Арсеня Якавенкі, у якой замежныя слухачы знаёмяцца з беларускімі казкамі ў перакладзе на англійскую мову). Шмат у нас адмысловых перадач пра музычную культуру Беларусі: "Музычная галерэя" (вядучы — Раман Яніў), "Музычная крама" на англійскай мове, "У іншым фармаце"... Прычым у нашай ратацыі вы можаце пачуць самую розную беларускую музыку: ад класікі да экстрэмальнай альтэрнатывы. Гурты "Троіца" Івана Кірчука і "Сярэбранае вяселле" Святланы Бень нашы частыя госці. Ёсць у нас і перадача Рамана Яніва "Кіно ў Беларусі", у якой ён распавядае пра асаблівасці айчыннага кінапракату, поспехі і няўдачы беларускага кінематографа.
Але, напэўна, самым экстраардынарным і асветніцкім праектам радыё "Беларусь" з`яўляюцца ўрокі беларускай мовы. Пакуль яны даступныя на трох замежных мовах: англійскай, нямецкай, польскай. Першай іх вядучай была паэтка Таццяна Сівец, якая прыйшла на радыё "Беларусь", яшчэ вучачыся ў магістратуры БДПУ імя Максіма Танка. Сёння на сайце радыё вы можаце спампаваць бадай усе гэтыя ўрокі і спасцігаць адну з самых мілагучных моў у свеце самастойна.
"Беларуская мова займае значнае месца ў беларускім грамадстве, з`яўляючыся сімвалам нашай адметнасці. Беларуская мова жыве ў афіцыйных паперах і вулічных шыльдах. Яе выкладаюць у школах, і кожны беларус валодае ёй. Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выдатных твораў беларускай літаратуры і многае іншае.... На жаль, нягледзячы на шматлікія намаганні беларускай інтэлігенцыі, часам знаходзяцца людзі, якія лічаць беларускую мову прыкметай вясковасці, але большасць беларусаў імкнецца захаваць сваю родную мову!" — чытаем на інтэрнэт-старонцы радыё "Беларусь". Магчыма, гэта крыху перабольшаныя словы... Але, відаць, яны з`явіліся ад вялікага ідэалістычнага і патрыятычнага жадання супрацоўнікаў радыё "Беларусь", каб так і было насамрэч.
— Мы надаём вельмі вялікую ўвагу беларускаму аспекту, — запэўнівае Навум Гальпяровіч. — Акрамя ўсяго, робім перадачы пра нашых літаратараў: "Магія слова", "Скарбы роднай літаратуры", "Скарбы роднай мовы". Сярод нашых аўтараў — вядомы паэт Алесь Бадак, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, журналіст Вадзім Гігін, кандыдат філалагічных навук Таццяна Старасценка і інш. Папулярызацыя нашай мовы і нацыянальнай спадчыны ў нас на першым месцы. І гэта сапраўды тое, чаго чакаюць ад нас нашы слухачы. Частыя госці ў нас вучоныя, краязнаўцы, спецыялісты ў галіне народнай творчасці.
Дарэчы, слухаць радыё "Беларусь" можна не толькі за мяжой. Усе цікаўныя беларусы могуць рабіць гэта на сваёй радзіме. Самы лёгкі спосаб — інтэрнэт. А ў памежных з Літвой і Польшчай раёнах радыё "Беларусь" можна слухаць нават у FM-фармаце.
Зоя Светлая
Звязда, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/962/12382
Текущая дата: 18.11.2024