Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курс долара ЗША знізіўся на 50 рублёў



Курс долара ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 13 лютага знізіўся на 50 рублёў і склаў 8.280 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 33 млн. 661 тыс. (першапачатковы попыт — 30 млн. 202 тыс., прапанова — 35 млн. 421 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі і склаў 277 рублёў. Аб`ём таргоў склаў  818 млн. 544 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 566 млн. 807 тыс., прапанова — 829 млн. 728 тыс.).

Курс еўра вырас на 60 рублёў і склаў 10.980 рублёў. Аб`ём — 11 млн. 336 тыс. еўра (попыт — 9 млн. 320 тыс., прапанова — 11 млн. 508 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/964/12246
Текущая дата: 18.11.2024