Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 10 лютага



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 лютага 2012 года.

На 10 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.260 беларускіх рублёў
Еўра — 10.980
Расійскі рубель — 278
Украінская грыўна — 1.028,64

Кошык валют — 2.932,30

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 30 рублёў (0,36%), еўра — на 20 (0,18%), расійскага рубля — на 1 (0,36%), грыўны — на 3,51 (0,34%). Курс кошыка валют знізіўся на 8,85 рубля (0,30%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 66,47 рубля (2,32%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3293, "долар/расійскі рубель" — 29,7122, "долар/грыўна" — 8,03.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 10 лютага долар купляюць па 8.200—8.270 і прадаюць па 8.280—8.800 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 39 рублёў, продажу — на 59.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.200—8.250 рублёў пры куплі,  8.300—8.350 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/965/12145
Текущая дата: 18.11.2024