Два дні, суботу і нядзелю, на Магілёўшчыне бесперапынна ішоў снег.
Пасля адчувальных марозных удараў мінулага тыдня вобласць заваліла снегам. На раніцу панядзелка вышыня снежнага покрыва ў рэгіёне дасягала месцамі 48 сантыметраў.
На вуліцах Магілёва, безумоўна, не суцэльная снежная цаліна, але блізка да гэтага. Навокал — сумёты, на дарозе — снежная каша. Вадзіцелі, якія пакінулі свае аўтамабілі на стаянках у выхадныя дні, у панядзелак вымушаны былі ехаць на працу. Многія не рызыкавалі і рабілі стаўку на грамадскі транспарт, аднак і з ім здараліся перабоі.
Аўтобусы буксавалі ў снезе, пад якім лёд. Тралейбусы курсіравалі з затрымкамі ў раскладзе. Аднак людзі разумеюць складанасць сітуацыі, як і тое, што з цягам часу яна нармалізуецца.
З вуліц абласнога цэнтра толькі за два выхадныя дні вывезена 25 тысяч "кубоў" снегу. У дарожна-маставым прадпрыемстве каментуюць, што працуюць суткамі без перапынку, уся магчымая тэхніка "на лініі".
Слізкія дарогі сталі прычынай шэрагу дарожна-транспартных здарэнняў.
Гэтымі снежнымі і марознымі днямі людзі імкнуліся радзей выходзіць на вуліцы, — напэўна таму колькасць пацыентаў у Магілёўскім траўмапункце паменшылася.
Ілона Іванова
Звязда, 7 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/967/12100
Текущая дата: 18.11.2024