4–5 лютага 2012 года Гродзенскую дыяцэзію наведае арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі. Гэта будзе ўжо другі візіт прадстаўніка Ватыкана на Гродзеншчыну.
Упершыню іерарх сустрэўся са святарамі гэтай дыяцэзіі ў снежні мінулага года падчас каляднай сустрэчы ў Лідзе.
У межах візіту 5 лютага 2012 г. Апостальскі нунцый узначаліць святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Распачнецца яна а 12-й гадзіне.
Арцыбіскуп Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 года. У Беларусь прыбыў 10 кастрычніка.
catholic.by
25 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/970/11920
Текущая дата: 18.11.2024