У студзені—лістападзе 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі, паводле звестак Нацыянальнага банка, склала 1 млрд. 774,1 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Нагадаем, па выніках першага паўгоддзя адмоўнае сальда склала 3 млрд. 10 млн. долараў, у ліпені—верасні яно мела станоўчае значэнне, затым у кастрычніку зноў стала адмоўным (151,7 млн. долараў), у лістападзе адмоўнае сальда склала 46 млн. долараў. Для параўнання: у студзені—кастрычніку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 2 млрд. 75 млн. долараў, за студзень—лістапад 2010 года — 4 млрд. 300 млн.
Аб`ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень—лістапад склаў 85,4 млрд. долараў, што на 44% больш, чым у студзені—лістападзе 2010 года, у тым ліку экспарт — 41,8 млрд. (на 57,9% больш), імпарт — 43,6 млрд. (на 32,7% больш).
Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, што ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені—лістападзе 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 792 млн. долараў (у студзені—лістападзе 2010 года — мінус 8 млрд. 283,6 млн.).
Асноўнымі крыніцамі фарміравання адмоўнага сальда за студзень—лістапад 2011 года з`яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 25 млрд. 749,4 млн. долараў, павялічыўшыся на 81,8%, імпарт — 31 млрд. 169,1 млн. (на 38,1% больш).
На энергетычныя тавары прыпадала 49,2% коштавага аб`ёму экспарту і 53,7% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 12 млрд. 672 млн. долараў, у 2,3 разу больш, чым у студзені—лістападзе 2010 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 16 млрд. 752,8 млн. долараў, што ў 1,6 разу больш за ўзровень студзеня—лістапада 2010 года. Адмоўнае сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склала 4 млрд. 80,8 млн. долараў (у студзені—лістападзе 2010 года — мінус 4 млрд. 849,9 млн.)
Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені—лістападзе 2011 года дасягнула 41,5 млн. долараў (у студзені—лістападзе 2010 года — плюс 199 млн. долараў).
Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені—лістападзе 2011 года характарызаваўся станоўчым сальда ў 1 млрд. 688,5 млн. долараў. У параўнанні са студзенем—лістападам 2010 года гэты паказчык павялічыўся на 390,4 млн. долараў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/971/11812
Текущая дата: 18.11.2024