Белорусский портал в Казахстане

Азербайджанец спрабаваў зрабіць падкоп пад беларуска-польскай мяжой



48-гадовы грамадзянін Азербайджана змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. З ім праводзіцца разбор у сувязі са спробай незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, замежны грамадзянін спрабаваў зрабіць падкоп пад сігналізацыйны комплекс на беларуска-польскай мяжы на ўчастку Брэсцкай пагранічнай групы. Ён быў затрыманы ноччу 8 студзеня. Пры сабе меў касцюм, споднюю бялізну, сродкі асабістай гігіены, невялікую суму грошай.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/972/11671
Текущая дата: 18.11.2024