Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Эдуард Нікіцін у сваім інтэрв`ю, размешчаным на сайце ГУБЭЗ МУС, паведаміў, якія галіны эканомікі найбольш крымінагенныя.
Паводле яго слоў, да найбольш крымінагенных варта аднесці тыя сферы, дзе размяркоўваюцца і асвойваюцца сотні мільярдаў бюджэтных сродкаў; найперш гэта будаўніцтва, сельская гаспадарка, перапрацоўчая галіна.
"Паводле ацэнак міжнародных арганізацый, што ажыццяўляюць маніторынг за ўзроўнем карупцыі ва ўсім свеце, у сектары будаўніцтва хабар складае ад 5 да 30% ад агульных расходаў па ўзвядзенні аб`ектаў, — сказаў Эдуард Нікіцін. — У 2010 годзе, напрыклад, за кошт сродкаў бюджэтаў усіх узроўняў на будаўніцтва сумарна патрачана звыш 4,3 трыльёна рублёў. Нават калі браць сярэднюю ацэнку карупцыйнага складніка (17%), можна канстатаваць, што за год каля 730 мільярдаў рублёў бюджэтных грошай выведзены ў нелегальны абарот, а гэта крыху перавышае агульны кошт такога аб`екта, як "Мінск-Арэна", або роўны кошту 60 тыпавых панэльных дамоў у Мінску".
Эдуард Нікіцін зазначыў, што прысваенне або растрата, крадзяжы, учыненыя шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, унясенне заведама падманных звестак у фінансава-гаспадарчую дакументацыю, хабарніцтва — асноўныя злачынствы, што перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню гандлю. Тут у 2011 годзе было зарэгістравана 778 злачынстваў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/974/11566
Текущая дата: 18.11.2024