Белорусский портал в Казахстане

План пераўтварэння РУП у ААТ на 2011—2013 гады



Зацверджаны пералік з 54 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у ААТ у 2011—2013 гадах акцыі, што належаць дзяржаве, не падлягаюць ільготнаму продажу за грашовыя сродкі.

Указам прэзідэнта ад 5 студзеня № 7 "Аб некаторых пытаннях пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы" вызначаны пералік з 54 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы ў перыяд 2011—2013 гадоў акцыі, што належаць Рэспубліцы Беларусь, не падлягаюць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, дакумент накіраваны на "прадухіленне расканцэнтравання акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў сярод мінарытарных акцыянераў і прыцягненне інвестыцый у ствараемыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы". План пераўтварэння такіх РУП у ААТ на 2011—2013 гады быў зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 21 сакавіка 2011 года № 348.

У пералік увайшлі аб`екты рэспубліканскай уласнасці, "эканамічна значныя для рэспублікі", а таксама тыя, "якім аказваюцца меры эканамічнага стымулявання".

"Захаванне на першапачатковым этапе ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь 100% акцый асобных ствараемых адкрытых акцыянерных таварыстваў дазволіць у далейшым ажыццяўляць продаж такіх акцый на аўкцыёнах (конкурсах) для прыцягнення буйных інвестыцый у гэтыя акцыянерныя таварыствы, уваходжання беларускіх прадпрыемстваў у карпаратыўныя структуры", — гаворыцца ў паведамленні.

БелаПАН

Мінск, 5 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/974/11600
Текущая дата: 18.11.2024