Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Асноўныя агульнагарадскія гулянні былі арганізаваны:
- каля будынка Палаца Рэспублікі на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы з 22.00 да 03.00 — культурна-забаўляльная навагодняя праграма;
- каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі па праспекце Незалежнасці, 116, з 21.00 да 04.00 — святочная навагодняя праграма "Карнавальная ноч";
- на пляцоўцы каля будынка Палаца спорту па праспекце Пераможцаў, 4, з 1.00 да 04.00 — святочная навагодняя праграма "З Новым годам, сталіца!";
- каля абеліска "Мінск — горад-герой" па праспекце Пераможцаў, з 1.30 да 1.50 — святочны навагодні феерверк.
Максімальная колькасць жыхароў і гасцей сталіцы, якія ўдзельнічалі ў святкаваннях у месцах правядзення агульнагарадскіх мерапрыемстваў, склала адпаведна:
- каля Палаца Рэспублікі — прыкладна 3 тысячы чалавек;
- каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі — больш за 10 тысяч чалавек;
- на пляцоўцы каля будынка Палаца спорту — прыкладна 3 тысячы чалавек;
- на святочным феерверку каля абеліска "Мінск — горад-герой" — больш за 33 тысячы чалавек.
Акрамя таго, з 00.00 да 04.00 гадзін 1 студзеня ў 30 месцах сталіцы прайшлі раённыя навагоднія гулянні. Максімальная колькасць адпачывальнікаў была на пляцоўцы каля Палаца моладзі і школьнікаў па вуліцы Бачылы, 1, — прыкладна 3 тысячы чалавек, каля кінатэатра"Салют" па праспекце Ракасоўскага, 150а, — прыкладна 1,5 тысячы, каля ГЦ "Максімус" па вуліцы Лабанка, 94, — прыкладна 1,2 тысячы чалавек, каля Лядовага палаца па вуліцы Прытыцкага, 27, — больш за 2 тысячы.
Такім чынам, з улікам значнай колькасці месцаў правядзення гарадскіх і раённых гулянняў, усяго ў забаўляльных праграмах, прысвечаных сустрэчы новага года, узялі ўдзел прыкладна 70 тысяч жыхароў і гасцей сталіцы.
Намаганні асабовага складу органаў унутраных спраў былі засяроджаны на забеспячэнні асабістай бяспекі грамадзян і ахове грамадскага парадку. Задачы па забеспячэнні грамадскага парадку выкананы, надзвычайных здарэнняў крымінальнага характару не дапушчана.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/975/11518
Текущая дата: 18.11.2024