Белорусский портал в Казахстане

Курс валют



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 28 снежня 2011 года.

На 28 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.360 беларускіх рублёў
Еўра — 10.930
Расійскі рубель — 269
Украінская грыўна — 1.041,81

Кошык валют — 2.907,54

У параўнанні з папярэднім днём курс долара знізіўся на 20 рублёў (0,24%), еўра — на 30 рублёў (0,27%), расійскага рубля — вырас на 1 рубель (0,37%), грыўны — знізіўся на 2,43 рубля (0,23%). Курс кошыка валют знізіўся на 1,37 рубля (0,05%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 1.852,86 рубля (175,68%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3074, "долар/расійскі рубель" — 31,0781, "долар/грыўна" — 8,0245.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 28 снежня долар купляюць па 8.280—8.360 і прадаюць па 8.400—8.700 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 3 рублі, продажу — на 30 рублёў.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.350—8.400 пры куплі, 8.450—8.500 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/976/11383
Текущая дата: 18.11.2024