26 снежня ў ратушы Магілёва адбылася прэзентацыя выкупленага на аўкцыёне старадаўняга "Часаслоўніка" XVIII стагоддзя.
Мінулым летам на інтэрнэт-аўкцыёне кнігу выкупіў мінскі студэнт Андрэй Радаў. Затым Музей гісторыі Магілёва пачаў актыўны збор грошай для перакупкі кнігі, значную частку з якіх унёс магілёўскі гарвыканкам.
Паводле слоў дырэктара музея Аляксея Бацюкова, такія сумесныя акцыі гараджан і ўлады карысны ў справе захавання і вывучэння гісторыі роднага горада. Бацюкоў адзначыў, што ў будучыні плануецца адсочваць важныя інтэрнэт-лоты і купляць для горада рэдкія старадаўнія кнігі.
Звязда, 27 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/977/11492
Текущая дата: 18.11.2024