Знаёмцеся: 23-гадовая магіляўчанка Мая Славінская, прыгожая дзяўчына і будучы будаўнік. Студэнтка прадставіла на выставе "100 ідэй для Беларусі" свой праект, які ўвайшоў у лік лепшых.
Калі шчыра, гэтая беларуска магла б упрыгожыць модныя подыумы сталіц свету, але яна вырашыла стаць будаўніком і занялася цяпер... шаўковай тынкоўкай!
Мая Славінская — студэнтка 5 курса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве. Маці дзяўчыны — дызайнер, бацька працуе ў сферы будаўніцтва, брат вучыцца ва ўніверсітэцкай аспірантуры, а Мая, вельмі актыўны і цікаўны да ўсяго чалавек, вырашыла ўсё гэта аб`яднаць. Яна вывучае прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, яе спецыяльнасцю стане рэканструкцыя будынкаў, у тым ліку архітэктурных помнікаў, а актуальная навуковая праца датычыцца папулярнага аздаблення — "вадкіх шпалераў".
— Так, я займаюся навуковай працай ад пачатку навучання ва ўніверсітэце, і яна мне вельмі цікавая, — пацвярджае Майя. — Гэта нібыта іншы лад жыцця, калі трэба шукаць ідэі і інфармацыю, мець зносіны з выкладчыкамі.
Праект студэнткі Славінскай, зроблены пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БРУ Раісы Семянюк, увайшоў у тройку лепшых ад рэгіёна і быў прадстаўлены на выставе "100 ідэй для Беларусі" на 41-м з`ездзе БРСМ. Ён называецца "Вытворчасць шаўковай дэкаратыўнай тынкоўкі на аснове другаснай сыравіны тэкстыльнай і папяровай прамысловасці".
— Гэта матэрыял для аздаблення сцен: наносіцца, як тынкоўка, але нагадвае сабой шпалеры, — тлумачыць Мая сэнс для "чайнікаў" у будаўніцтве. — "Вадкія шпалеры" прыгожыя, у іх шмат добрых якасцяў. Гэта экалагічна чыстае аздабленне, але яно вельмі дарагое, бо імпартуецца. Таму мы стварылі айчынны аналаг, якія танней за замежны прыкладна на 60%.
Яшчэ адна важная перавага магілёўскага інавацыйнага праекта — выкарыстанне другаснай сыравіны. Адходы ад вытворчасці тэкстылю часта проста спальваюць за межамі гарадоў. Між тым аказалася, што менавіта з акраўкаў тканіны, валокнаў, паперы можна зрабіць тынкоўку!
— З дапамогай спецыяльнага механізму ўсё гэта дробіцца, дадаецца клей і вада, перамешваецца, — працягвае расповед студэнтка. — Такім чынам мы ўтылізуем адходы, ратуем экалогію і робім больш таннай канчатковую прадукцыю.
Айчынную шаўковую тынкоўку ўжо лакальна апрабавалі, а цяпер вынаходнікі рыхтуюцца да арганізацыі больш маштабнай вытворчасці. Мая спадзяецца, што гэта будзе прадпрымальніцкая справа, арганізаваная на базе ўніверсітэта.
— Для ўкаранення праекта, вядома, патрабуюцца грошы, — тлумачыць Славінская. — Для пачатку неабходны 3 тысячы долараў. Але мы спадзяёмся на грант, бо нас заўважылі на выставе, што была на з`ездзе БРСМ.
"100 ідэй для Беларусі" — гэта падтрымка моладзевых амбіцыйных праектаў, інавацыйных адкрыццяў. Самага рознага кшталту — ад навуковых распрацовак, якія датычацца сур`ёзных вытворчасцяў, да невялікіх школьных праектаў.
— Кожны малады чалавек мог падаць ідэю, якая дапаможа яго краіне, — каментуе першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк. — Такіх у Магілёўскай вобласці знайшлося адразу каля паўсотні.
Дзмітрый і яго калегі расказваюць, што акрамя праекта Маі Славінскай, у тройку лепшых увайшлі таксама работа Магілёўскага ўніверсітэта харчавання па зніжэнні сабекошту вытворчасці сыроў і яшчэ адзін інавацыйны праект, які датычыцца металаапрацоўкі.
Яшчэ тры адзначаныя ідэі маюць дачыненне не да вытворчых працэсаў, а да штодзённага жыцця маладых людзей, адзначыў Дзмітрый Варанюк:
— Навучэнцы гімназіі № 1 раённага цэнтра Горкі прыдумалі, дзе і як зрабіць у горадзе пляцоўку для скейтбордзінгу. Студэнты Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прапанавалі цікавы экскурсійны праект з элементамі тэатралізаванага прадстаўлення. А вось у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі зрабілі цыкл лекцый "Цвярозы погляд — наш выбар".
Абласная арганізацыя БРСМ абяцае лепшым праектам, у прыватнасці, Маі Славінскай, арганізацыйную падтрымку. Гэта можа быць бясплатная юрыдычная дапамога ў справе стварэння сваёй справы, суправаджэнне дакументацыі на працягу першага года дзейнасці і гэтак далей. Грошы грамадская арганізацыя на рэалізацыю праектаў не дае, аднак БРСМ ужо забяспечыла лепшым ідэям інфармацыйнае суправаджэнне і ўвагу ўладаў сталіцы і рэгіёна, і моладзь лагічна спадзяецца на іх падтрымку.
— Так, я мяркую, што мой праект ажыццявіцца, — аптымістычна лічыць Мая Славінская. — Пакуль жа я працягваю вучыцца і працаваць і адчуваю задавальненне ад таго, што мяне заўважылі, што мной ганарацца сваякі, што я спраўджваю надзеі настаўнікаў. Мой малады чалавек, які таксама працуе ў будаўнічай сферы, маральна мяне падтрымлівае. Скажу шчыра: навуковая праца асабістаму жыццю ніяк не перашкаджае! А ў маіх наступных планах — дыплом і потым магістратура.
А ў самых бліжэйшых планах магілёўскага БРСМ — святочныя дабрачынныя акцыі. Адна з іх, пад назвай "Цуды на Каляды", таксама калісьці стала ў пэўным сэнсе ідэяй для Беларусі, бо яе падхапілі ў іншых рэгіёнах краіны.
— У нас ёсць такія дзіцячыя прытулкі і дзіцячыя дамы, куды не даязджае гуманітарная дапамога, — сказаў Дзмітрый Варанюк. — А мы загадзя даведваемся пра калядныя жаданні дзяцей і ўпрыгожваем паштоўкамі з імі святочную яліну ў цэнтральным універсальным магазіне Магілёва. Усе гады магілёўцы вельмі актыўна адгукаліся на жаданні дзяцей, выконвалі іх. Падарункаў нам хапала, каб адвезці адразу ў некалькі месцаў. Так што спадзяёмся, што і цяпер у святы людзі не забудуць пра дабрачыннасць на карысць дзяцей.
Ілона Іванова
Звязда, 22 снежня 2011 года

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/979/11322
Текущая дата: 18.11.2024