Белорусский портал в Казахстане

Шышка звычайная, затое насенне — залатое



Арганізацыі Мінлясгаса распачалі нарыхтоўку лесанасеннай сыравіны. Ужо сабрана 35 тон шышак звычайнай сасны, 97,2 тоны — еўрапейскай ёлкі, 25,6 тоны — жалудоў чарэшчатага дуба, паведаміла прэс-сакратар міністэрства Ружэна Навіцкая.

Адметна, што сёлета значна лепшы ўраджай атрыманы ад еўрапейскай елкі, якая добра пладаносіць з пяцігадовым цыклам. Летась лясгасы краіны здолелі нарыхтаваць толькі некалькі тон шышак гэтай каштоўнай хваёвай пароды. А зараз толькі на Віцебшчыне, да прыкладу, сабрана ўжо 47 тон. А ўвогуле, для стварэння чатырохгадовага запасу лесанасеннага матэрыялу еўрапейскай елкі — да наступнага ўраджайнага піку — лясгасы павінны нарыхтаваць каля 2 тысяч тон насення гэтай пароды. Гэтага будзе дастаткова для правядзення запланаваных аб`ёмаў лесааднаўлення і лесаразвядзення. З кожнай тоны шышак насенне складае ўсяго 1-1,3 працэнта ў залежнасці ад якасці таго насення.

Што датычыцца насення звычайнай сасны, дык тут сітуацыя стабільная: штогод лясгасы нарыхтоўваюць каля 4 тон насення гэтай пароды. Гэтых аб`ёмаў хапае, каб праводзіць лесааднаўленчыя работы ўнутры краіны, ды яшчэ і частку экспартаваць, чым не ўпускаюць магчымасць скарыстацца некаторыя гаспадаркі.

Ураджай жалудоў дуба, дадалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, таксама сёлета чакаецца неблагім.

Сяргей Расолька
Звязда, 7 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/984/11037
Текущая дата: 18.11.2024