Белорусский портал в Казахстане

Небяспечная знаходка



Супрацоўнікі КДБ ва ўзаемадзеянні з ФСБ Расійскай Федэрацыі ў прыгранічным раёне Віцебскай вобласці выявілі і абясшкодзілі склад боепрыпасаў.

У выніку разведкі мясцовасці сапёры дасталі з зямлі больш як 10 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце. Гэтыя боепрыпасы адносіліся да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, стан большай іх часткі быў ідэальным, нягледзячы на тое, што яны праляжалі ў зямлі больш за 60 гадоў.

Звязда, 6 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/984/11165
Текущая дата: 18.11.2024