Белорусский портал в Казахстане

Віцэ-прэм`ер Румас чакае, што сёння Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС прыме рашэнне аб выдзяленні Беларусі другога транша крэдыту



Віцэ-прэм`ер Беларусі Сяргей Румас мяркуе, што Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які сёння ў Маскве павінен разгледзець пытанне аб выдзяленні другога транша крэдыту Беларусі, прыме станоўчае рашэнне.

"Чаканні станоўчыя. Усё павінна быць нармальна", — заявіў Румас журналістам у парламенце 28 лістапада. "Мы мяркуем, што выканалі ўсе ўмовы", — дадаў віцэ-прэм`ер.

Ён паведаміў, што ў Маскве зараз знаходзяцца міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец і першы намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Юрый Алымаў. Яны, паводле слоў Румаса, адкажуць на ўсе пытанні Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Нагадаем, Беларусь узгадніла з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС праграму эканамічных рэформ у абмен на крэдыт у 3 мільярды долараў, які павінен быць выдзелены шасцю траншамі на працягу 2011—2013 гадоў. Першы транш у памеры 800 мільёнаў долараў Беларусь атрымала ў чэрвені. Да канца гэтага года Мінск разлічвае атрымаць яшчэ адзін транш у 440 мільёнаў долараў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/986/10828
Текущая дата: 18.11.2024