Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка" распачаў выпуск новай гарэлкі "Шлюбная".
Зараз — традыцыйны сезон заключэння шлюбаў. А якое ж святочнае застолле без якаснага алкагольнага напою?
Напэўна, так меркавалі распрацоўшчыкі навінкі, падбіраючы для яе назву. А яшчэ — арыгінальнае афармленне бутэлькі. У састаў гарэлкі ўваходзіць экстракт разынак, паведамілі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам". Мяккую аснову алкагольнага напою складае аўсяны настой. Гарманічнае спалучэнне разынак і аўсяных шматкоў надае гарэлцы паўнату смаку і лёгкі прыемны водар.
Сяргей Расолька
Звязда, 24 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/988/10714
Текущая дата: 19.11.2024