Белорусский портал в Казахстане

Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці



Віншаванні Прэзідэнта Беларусі.

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Сялянская праца, дзякуючы якой поўняцца засекі краіны і забяспечваецца дастатак людзей, патрабуе максімальнай аддачы фізічных сіл, ведаў, уменняў. Адметна тое, што з кожным годам поспехі беларускіх сялян становяцца больш важкімі — расце ўраджайнасць культур і прадукцыйнасць жывёл, стабілізуецца эканоміка гаспадарак.

Але наперадзе больш маштабныя мэты. Прыярытэтамі застаюцца забеспячэнне рэспублікі харчаваннем, павышэнне яго канкурэнтаздольнасці і павелічэнне экспарту. Арганізацыйнай асновай вырашэння гэтых задач павінны стаць магутныя прадуктовыя кампаніі, якія аб`ядноўваюць інтарэсы як вытворцаў, так і перапрацоўшчыкаў сыравіны.

Сучасная сельская гаспадарка немагчымая без эфектыўнай мадэрнізацыі, фарміравання інавацыйнай мадэлі галіны.

Упэўнены, што гэтыя грандыёзныя планы будуць выкананы.

За адданасць роднай зямлі, руплівае яе выкарыстанне, умацаванне аграрнай эканомікі і харчовай бяспекі краіны выказваю шчырую ўдзячнасць усім работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі, абслуговых і перапрацоўчых арганізацый, прадпрыемстваў сельгасмашынабудавання і па вытворчасці ўгнаенняў, вучоным-аграрыям.

Жадаю вам і вашым сем`ям добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на славу нашай Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 19 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/990/10637
Текущая дата: 19.11.2024