Дзяржканцэрн "Белнафтахім" размясціў на сваім сайце каментарый у сувязі з чарговым, сёлета ужо дзясятым, падаражаннем паліва.
"У сувязі з тым, што Беларусь з`яўляецца ўдзельнікам міжнароднага рынку, закупляючы нафту і рэалізуючы больш як 60% нафтапрадуктаў, што выпрацоўваюцца, на экспарт на падставе біржавых каціровак, "Белнафтахім" вымушаны прытрымлівацца агульнасусветных тэндэнцый", — гаворыцца ў паведамленні.
Цана на нафтапрадукты на еўрапейскім рынку, тлумачыць прэс-служба канцэрна, вызначаецца зыходзячы з біржавых каціровак. Зараз біржавыя каціроўкі на дызельнае паліва вышэйшыя за каціроўкі на бензін Аі-95. "А ў такіх еўрапейскіх краінах як Латвія, Польшча, Эстонія, Балгарыя, Венгрыя, Румынія, Вялікабрытанія, Швецыя, Кіпр і інш. цана на аўтазаправачных станцыях на дызельнае паліва вышэйшая, чым на бензін Аі-95", — прыводзіць прыклады "Белнафтахім".
У каментарыі таксама зазначаецца, што беларускія НПЗ "вырабляюць дызельнае паліва еўрапейскага ўзроўню якасці, што адпавядае экалагічным стандартам Еўра-4 і Еўра-5 з ультранізкім утрыманнем серы, падкрэсліла прэс-служба". "З улікам еўрапейскіх тэндэнцый канцэрнам "Белнафтахім" таксама прынята рашэнне аб апераджальным росце рознічных цэн на дызельнае паліва ў параўнанні з цэнамі на высокаактанавы бензін Аі-95 пры рэалізацыі праз АЗС у Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні.
Апрача таго, зазначаюць у канцэрне, "рост спекулятыўнага вывазу пераважна дызельнага паліва за межы рэспублікі стварае перадумовы для магчымага дэфіцыту гэтага віду нафтапрадуктаў у краіне (у трэцяй дэкадзе кастрычніка продаж паліва на прыгранічных АЗС у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам узрос у 3–6 разоў)".
"Белнафтахім" таксама ўказвае, што "пасля ўстанаўлення адзінага валютнага курсу беларускага рубля дыспарытэт цэн з суседнімі дзяржавамі павялічыўся (рознічная цана на ДП у Беларусі на 38% ніжэйшая, чым у маскоўскім рэгіёне Расійскай Федэрацыі, на 85% ніжэйшая, чым ва Украіне, у 2,6 разу ніжэйшая, чым у Літве, Латвіі і Польшчы)". "Вываз за мяжу з мэтай перапродажу нафтапрадуктаў, прызначаных для ўнутранага рынку, негатыўна ўплывае на эфектыўнасць працы нафтаперапрацоўчых заводаў рэспублікі", — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы канцэрна.
Як паведамлялася раней, з 10 лістапада бензін у Беларусі падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%. Літр бензіну Нармаль-80 каштуе зараз 4.900 рублёў (+160, або 3,38%), Аі-92 — 5.150 (+180, або 3,62%), Аі-95 — 5.550 (+190, або 3,54%), дызпаліва — 5.750 (+390, або 7,28%).
Раней кошт паліва павышаўся 3 сакавіка (у сярэднім на 5%), 31 сакавіка (на 10%), 24 мая (на 20%), 7 чэрвеня (на 30%), 21 ліпеня (на 3%), 20 жніўня (на 3%), 14 верасня (на 3%), 1 кастрычніка (на 5%) і 16 кастрычніка (бензін — на 3%, дызпаліва — на 5%). 9 чэрвеня па патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала наступным днём пасля масавай акцыі мінскіх аўтамабілістаў "Стоп-бензін", цэны былі зніжаныя на 13—22%.
З пачатку года Нармаль-80 падаражэў у 2,18 разу (было 2.250 рублёў), Аі-92 — у 1,79 разу (2.870), Аі-95 — у 1,71 разу (3.240), дызпаліва — у 2,23 разу (2.580).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/992/10454
Текущая дата: 19.11.2024