Белорусский портал в Казахстане

МЗС і пасольства Беларусі ў Швецыі ўдакладняюць наяўнасць беларусаў сярод пацярпелых падчас інцыдэнту ў Стакгольме



Аб гэтым паведаміла МЗС у "Твітэры".

Міністэрства замежных спраў Беларусі і беларускае пасольства ў Швецыі адсочваюць сітуацыю ў сувязі з інцыдэнтам ў Стакгольме. Удакладняецца таксама наяўнасць беларускіх грамадзян сярод пацярпелых. 

7 красавіка ў цэнтры Стакгольма грузавік урэзаўся ў прахожых, а затым уехаў у будынак крамы. Паводле папярэдняй інфармацыі на гэты момант, загінулі тры чалавекі, як мінімум восем атрымалі раненні. Паліцыя інфармацыю пра ахвяр не пацвярджае. У паліцыі падазраюць, што гэта быў тэракт.

БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/39029
Текущая дата: 02.05.2024