Белорусский портал в Казахстане

Беларусь большасцю галасоў выбрана ў склад выканкама ЮНЕСКА



Ужо ў пяты раз рэспубліка абіраецца ў вышэйшы орган установы, які садзейнічае міжкультурнаму дыялогу.

У ходзе галасавання Генеральнай канферэнцыі на 39-й сесіі ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы за нашу краіну прагаласавала большасць — 171 дэлегат з 184, якія маюць права голасу.

Гэта падзея пракаментаваў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, адзначыўшы, што ў складзе выканкама рэспубліка зробіць актыўныя намаганні для павышэння ролі ЮНЕСКА, а таксама будзе развіваць адносіны як з самой арганізацыяй, так і з яе членамі.

Генканферэнцыя — вышэйшы орган ЮНЕСКА. У выканкам арганізацыі ўваходзяць прадстаўнікі 58 дзяржаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Беларусь з`яўляецца членам арганізацыі з 1954 года. У выканкам ЮНЕСКА рэспубліка абіраецца ўжо ў пяты раз.

Генканферэнцыі ЮНЕСКА завершыцца ў Парыжы 14 лістапада.

Мінск, 9 лістапада 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/41009
Текущая дата: 18.04.2024