Белорусский портал в Казахстане

У Сырыі разьбіўся расейскі транспартны самалёт, загінулі 39 чалавек



Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны Расеі.

У Сырыі пры пасадцы на авіябазу Хмэймім разьбіўся расейскі транспартны самалёт. Загінулі 33 пасажыры і 6 чальцоў экіпажа, 

Прычынай катастрофы Ан-26 магла стаць тэхнічная няспраўнасьць, агнявога ўзьдзеяньня не было. Самалёт сутыкнуўся зь зямлёй, не даляцеўшы прыкладна пяцьсот мэтраў да ўзьлётна-пасадачнай паласы. У Мінабароны падкрэсьлілі, што самалёт ня быў зьбіты.

Ан-26 — вайскова-транспартны самалёт. Прызначаны для перавозкі баявой тэхнікі і войскаў, а таксама для дэсантаваннья парашутным і пасадачным спосабам. Даўжыня самалёта — 24 мэтры. Размах крыла — 29 мэтраў. Маса з поўнай загрузкай — 24 тоны. Максымальная хуткасьць самалёта — 500 км/г.

Радыё Свабода, 6 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/42720
Текущая дата: 26.04.2024