Белорусский портал в Казахстане

Конкурс песні на французскай мове арганізуе ў Мінску 22 лістапада пасольства Францыі



Музычная сустрэча пройдзе напярэдадні дзіцячага "Еўрабачання", якое 25 лістапада збярэ лепшых спевакоў у "Мінск-Арэне".

Юная французская выканаўца прыме ўдзел у гэтым прэстыжным конкурсе. Пасольства Францыі вырашыла максімальна мабілізаваць беларускіх франкафонаў, каб падтрымаць удзельніцу з Францыі.

"Лепшыя маладыя спевакі Беларусі паспаборнічаюць за званне лепшага спевака, што спявае на французскай мове. Конкурс пройдзе з 14 да 17 гадзін у Мінскім палацы дзяцей і моладзі і будзе прысвечаны памяці Шарля Азнавура", - сказалі ў пасольстве.

Трох пераможцаў франкафоннага песеннага конкурсу выбера журы ў складзе зорак беларускай эстрады, а таксама прадстаўнікі французскага журы дзіцячага "Еўрабачання", у прысутнасці ўдзельніцы з Францыі.

Як адзначылі ў пасольстве, "высокая верагоднасць наведвання мерапрыемства прадстаўнікамі тэлеканала France 2 для здымак рэпартажу, які пазней будзе трансліравацца на французскім тэлебачанні".

БЕЛТА, 14 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/45366
Текущая дата: 04.05.2024