Белорусский портал в Казахстане

Пантыфік: Першая сусветная вайна — бескарысная бойня



11 лістапада падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» папа Францішак узгадаў гадавіну завяршэння Першай сусветнай вайны і заклікаў скончыць усе канфлікты ў свеце.

«Сёння гадавіна заканчэння Першай сусветнай вайны, якую мой папярэднік Бэнэдыкт XV назваў „бескарыснай бойняй“. Таму сёння, у 13.30 італьянскага часу, будуць біць званы па ўсім свеце, у тым ліку ў базыліцы св. Пятра.

Гістарычная старонка Першай сусветнай вайны з’яўляецца для ўсіх строгім папярэджаннем, каб адкінуць культуру вайны і шукаць усе законныя сродкі, каб пакласці канец канфліктам, якія працягваюць выклікаць праліццё крыві ў многіх рэгіёнах свету.

Калі мы молімся за ўсіх ахвяраў гэтай страшнай трагедыі, мы заклікаем: давайце інвеставаць у мір, а не ў вайну!

І ў якасці сімвалу возьмем вялікага святога Марціна Турскага, якога мы ўзгадваем сёння: ён разрэзаў свой плашч на дзве часткі, каб падзяліцца з бедным. Гэты жэст гуманнай салідарнасці дэманструе ўсім шлях да пабудовы міру», — сказаў Святы Айцец.

Catholic.by, 11 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/45563
Текущая дата: 03.05.2024