Белорусский портал в Казахстане

Нобелеўскую прэмію па эканоміцы прысудзілі за эксперыментальны падыход да барацьбы з беднасцю



Нобелеўскую прэмію па эканоміцы за 2019 год атрымалі Абхіджыт Банерджы, Эстэр Дюфло, Майкл Крэмэр за «эксперыментальны падыход да барацьбы з беднасцю, перадае Meduza.

Прэмія па эканоміцы была заснаваная Банкам Швецыі. Яна ўручаецца з 1969 года і носіць афіцыйную назву "Прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля". Прэмія па эканоміцы закрыла «Нобелеўскі тыдзень», на працягу якога абвяшчаюць імёны лаўрэатаў.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе 10 снежня - у дзень смерці Альфрэда Нобеля.

Памер Нобелеўскай прэміі ў кожнай намінацыі - 9 мільёнаў шведскіх крон (каля 913 тысяч долараў па бягучым курсе).

Звязда, 14 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/50262
Текущая дата: 27.04.2024