Белорусский портал в Казахстане

У нямецкім горадзе Рот-ам-Зе адбылася страляніна, ёсць загінулыя



У горадзе Рот-ам-Зе у зямлі Бадэн-Вюртэмберг на паўднёвым захадзе Германіі адбыўся стрэл. Паліцыя паведамляе аб некалькіх загінулых. Стралок затрыманы.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, страляніна пачалася каля 00:45 па мясцовым часе. Агонь адкрыў мужчына. На месца выехалі ўзмоцненыя падраздзялення паліцыі.

Прадстаўнік паліцыі горада пацвердзіў, што стралок затрыманы і больш нікога ў сувязі з гэтым інцыдэнтам не вышукваюць. Акрамя загінулых ёсць пацярпелыя, у паліцыі не ўдакладнілі іх колькасць.

Звязда, 24 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/51485
Текущая дата: 01.05.2024