Белорусский портал в Казахстане

У ЗША за суткі праз каранавірус памерлі 1973 чалавекі



Колькасць заражаных ушчыльную наблізілася да 1.5 млн

На дадзены момант у свеце зафіксавана прыкладна 1,484 млн чалавек, хворых на COVID-19. Амаль 330 тыс. выздававелі.

Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.

За мінулыя суткі ў ЗША ад каранавіруса памерлі 1973 чалавекі, гэта рэкордная колькасць з пачатку пандэміі.

Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (432,1 тыс.). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (148,2 тыс.), Італія - на трэцім (139,4 тыс.), Германія (113,2 тыс.) - на чацвёртым, Францыя - на пятым (112,9 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, - на шостым месцы па ліку выпадкаў заражэння (82,8 тыс.).

Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі 88 538 чалавек. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 17 669.

Ва Украіне зафіксавана 1668 выпадкаў захворвання на COVID-19. 52 чалавек памерлі праз яго, а 35 больш не хварэюць.

Звязда, 9 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/52602
Текущая дата: 24.04.2024