Белорусский портал в Казахстане

Памёр кіраўнік Мальтыйскага ордэна



У Рыме памёр князь і Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна Джакама Далі Торэ дэль Тэмп дзі Сангвінета, які быў 80-м Вялікім магістрам ордэна. Прычынай смерці стала хвароба, дыягнаставаная некалькі месяцаў таму, паведамляецца на сайце арганізацыі. Яму было 75 гадоў.

Кіраўнік Мальтыйскага ордэна абіраецца пажыццёва. Нябожчык быў абраны на гэты пост 2 мая 2018 года.

Да абрання новага магістра часова выконваць абавязкі кіраўніка ордэна будзе вялікі камандор Руй Гонсалу ду Вале Пейшоту дэ Вілаш-Боаш.

Ордэн быў заснаваны ў Іерусаліме ў XI стагоддзі для дапамогі хворым і бедным, у 1113 годзе ён быў прызнаны Папам Рымскім Пасхаліем II. У Іерусаліме быў заснаваны шпіталь і прыёмны дом для паломнікаў, затым шпіталі ордэна з`явіліся на Радосе і Мальце, дзе ордэн грунтаваўся да 1798 года. А ў 1834 годзе яго штаб-кватэра перамясцілася ў Рым.

Зараз у ордэн уваходзяць 13,5 тыс. рыцараў. Яго асноўнай дзейнасцю застаецца дабрачыннасць.

МальтыйскІ ордэн з`яўляецца суб`ектам міжнароднага права, валодае суверэнітэтам, мае дыпламатычныя адносіны больш як са 100 краінамі і ўваходзіць на правах назіральніка ў 80 міжнародных арганізацый, у тым ліку ў ААН і Савет Еўропы.

Ордэн выдае ўласныя пашпарты, друкуе валюту і маркі, называючы сябе дзяржавай.

Звязда, 29 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/53167
Текущая дата: 19.11.2024